text/microsoft-resx
2.0
System.Resources.ResXResourceReader, System.Windows.Forms, Version=4.0.0.0, Culture=neutral, PublicKeyToken=b77a5c561934e089
System.Resources.ResXResourceWriter, System.Windows.Forms, Version=4.0.0.0, Culture=neutral, PublicKeyToken=b77a5c561934e089
Менеджар пароляў Bitwarden
Max 30 characters
Bitwarden — гэта менеджар імён карыстальніка і паролей, які дапамагае вам захаваць вашу бяспеку у анлайн-прасторы
Max 80 characters
Bitwarden - просты і бяспечны спосаб захоўваць усе вашы імёны карыстальніка і паролі, а таксама лёгка іх сінхранізаваць паміж усімі вашымі прыладамі. Пашырэнне праграмы Bitwarden дазваляе хутка ўвайсці на любы вэб-сайт з дапамогай Safari або Chrome і падтрымліваецца сотнямі іншых папулярных праграм.
Крадзеж пароляў — сур'ёзная праблема. Сайты і праграмы, якія вы выкарыстоўваеце падвяргаюцца нападам кожны дзень. Праблемы ў іх бяспецы могуць прывесці да крадзяжу вашага пароля. Акрамя таго, калі вы выкарыстоўваеце адны і тыя ж паролі на розных сайтах і праграмах, то хакеры могуць лёгка атрымаць доступ да некалькіх вашых уліковых запісаў адразу (да паштовай скрыні, да банкаўскага рахунку ды г. д.).
Эксперты па бяспецы рэкамендуюць выкарыстоўваць розныя выпадкова знегерыраваныя паролі для кожнага створанага вамі ўліковага запісу. Але як жа кіраваць усімі гэтымі паролямі? Bitwarden дазваляе вам лёгка атрымаць доступ да вашых пароляў, а гэтак жа ствараць і захоўваць іх.
Bitwarden захоўвае ўсе вашы імёны карыстальніка і паролі ў зашыфраваным сховішчы, якое сінхранізуецца паміж усімі вашымі прыладамі. Да таго, як даныя пакінуць вашу прыладу, яны будуць зашыфраваны і толькі потым адпраўлены. Мы ў Bitwarden не зможам прачытаць вашы даныя, нават калі мы гэтага захочам. Вашы даныя зашыфраваны пры дапамозе алгарытму AES-256 і PBKDF2 SHA-256.
Bitwarden — гэта праграмнае забеспячэнне з адкрытым на 100% зыходным кодам. Зыходны код Bitwarden размешчаны на GitHub, і кожны можа свабодна праглядаць, правяраць і рабіць унёсак у код Bitwarden.
Max 4000 characters
Бяспечны і бясплатны менеджар пароляў для ўсіх вашых прылад
Кіруйце ўсімі вашымі імёнамі карыстальніка і паролямі з бяспечнага сховішча
Аўтаматычна генерыруйце моцныя, выпадковыя і бяспечныя паролі
Абараніце ваша сховішча з дапамогай вашага адпячатку пальца, PIN-кода ці асноўнага пароля.
Хуткае аўтазапаўненне ўліковых даных з браузера або іншых праграм
Сінхранізацыя і доступ да сховішча з некалькіх прылад
- тэлефон
- планшэт
- камп'ютар
- Web-браузер